Учреждение «Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Веды асноў бяспекі. Горкі
У гасцях у дзяцей з сярэдняй школы і дзіцячага сада аг.Паршына пабывала інспектар Горацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вікторыя Сафронава.
Для школьнікаў былі падрыхтаваны конкурсы, загадкі і віктарыны, якія выклікалі цікавасць у вучняў. Кожны змог прадэманстраваць свае веды аб асновах бяспекі жыццядзейнасці.
На працягу ўсяго занятку вучні запаміналі правілы паводзін у лесе, дома і на вуліцы: што нельга гуляць з запалкамі, падпальваць паперу, сухую траву, смецце, кідаць у вогнішча невядомыя прадметы, а таксама небяспечна самастойна ўключаць газавую пліту і карыстацца электрапрыборамі.
У дзіцячым садку Вікторыя Мікалаеўна нагадала дзецям небяспечныя месцы для гульняў, правілы паводзін пры пажары, небяспецы бытавых прадметаў і электрапрыбораў.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси