Учреждение «Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Сагрэлі дзіцячыя сэрцы. Магілёў
У канцэртнай зале Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў ім. Я. Глебава адбылася цырымонія падвядзення вынікаў марафону з уручэннем падзяк яго актыўным удзельнікам.
Удзячнасць Магілёўскага абласнога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд» начальніку Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаславу Башарымаву уручыў старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыкі Валерый Малашка.
Абласны дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» прайшоў у чатырнаццаты раз і стаў не толькі добрай традыцыяй, але і рукой дапамогi дзецям-сіротам, якія знаходзяцца пад апекай, дзецям-інвалідам, хворым дзецям, дзецям малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси