Учреждение «Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Аб бяспецы забываць нельга! Мсціслаў
У Мсціслаўскім раёне працягваецца спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару”.
Ратавальнікі наведалі домаўладанні на тэрыторыі Сапрынавіцкага сельскага савета.
У зоне рызыкі – адзінокія пажылыя людзі, сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, грамадзяне, што вядуць асацыяльны лад жыцця.
Ратавальнікі Мсціслаўскага раёна рэгулярна наведваюць такія сем’і, праводзяць інструктажы, правяраюць стан ацяпляльных прыбораў і нязменна падкрэсліваюць неабходнасць усталявання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Менавіта яны найчасцей становяцца тым «першым голасам», які папярэджвае пра пажар, калі чалавек спіць або знаходзіцца ў іншым пакоі.
У цэнтры ўвагі работнікаў МНС – папярэджанне трагедый, асноўнай прычынай якіх па-ранейшаму застаецца чалавечая бестурботнасць. Пры наведванні домаўладанняў у першую чаргу работнікі МНС звярталі увагу на пажарабяспечны стан пячнога ацяплення і заклікалі домаўладальнікаў прытрымлівацца простых правіл бяспекі.
– Не выкарыстоўвайце для распальвання печы гаручыя і лёгкія на загаранне вадкасці, не варта пакідаць печ, якая топіцца, без нагляду, асабліва калі ў хаце ёсць дзеці. А каб пазбегнуць перакалі печы, паліце яе два-тры разы на дзень. Топку спыняйце мінімум за дзве гадзіны да адыходу да сну. А засланку закрывайце, пераканаўшыся, што ўсё вуглі прагарэлі, каб не дапусціць атручэння ўгарным газам, – рэкамендавалі інспектары МНС.
Пажарна-прафілактычная работа – гэта не разовая акцыя, а пастаянны працэс. Кожны рэйд, кожная размова – шанец папярэдзіць бяду.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси