Учреждение «Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Бяспека – дзецям! Магілёў
З клопатам аб самым каштоўным – падрастаючым пакаленні: работнікі Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі серыю пазнавальных урокаў бяспекі.
Мерапрыемствы прайшлі ў дзіцячых садках і школах горада, ахапіўшы мноства юных магілёўцаў.
Малыя і школьнікі з вялікай увагай слухалі апавяданні ратавальнікаў пра тое, як паводзіць сябе пры пажары, як правільна карыстацца электрапрыборамі, што рабіць, калі згубіўся і як не трапіць у бяду на вадаёмах. Асаблівая ўвага надавалася правілам паводзін пры выяўленні падазроных прадметаў.
Урокі бяспекі – гэта важны ўклад у фарміраванне адказных адносін да ўласнага жыцця і жыцця навакольных.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси