Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Па кроках да бяспекі. Горкі
Інспектар прапаганды Горацкага РАНС Вікторыя Сафронава працягвае нагадваць падрастаючаму пакаленню аб выкананні правіл бяспекі.
На гэты раз работнік МНС правяла ўрок бяспекі ў сярэдняй школе № 3 г.Горкі. Дзеці заўсёды з задавальненнем адказваюць на пытанні ратавальнікаў, удзельнічаюць у інтэрактывах, што дапамагае ім лепш запамінаць асноўныя правілы паводзін.
Школьнікі з дапамогай "5 крокаў выратавання" адпрацавалі дзеянні ў выпадку, калі праваліўся пад лёд і калі адбыўся пажар. Хлапчукі і дзяўчынкі запомнілі, што ад дыму не схаваешся ні ў ваннай, ні ў шафе. У канцы занятку ўсе хорам адказалі, што ў МНС трэба тэлефанаваць па нумарах "101" або “112”.