- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Права на бяспеку. Асіповічы
Дзяржава гарантуе нам спаўненне нашых асноўных праў: на жыццё, навучанне, працу і так далей. “Ведай правы, выконвай абавязкі” – аксіёма для любога патрыёта і грамадзяніна нашай краіны.
У сярэдняй школе №4 г.Асіповічы снежань раскрывае для вучняў важную тэму прававой адукаванасці. Дарэчы, ратавальнікам таксама ёсць чым падзяліцца ў такой сур’ёзнай тэме…
Школа – дліныя калідоры, дзеці, мітусня, смех і крыкі. Але гэты прывычны лад жыцця змяніўся марозным снежаньскім днём: у школе з’яўляецца чалавек, зусім не схожы ні на дзяцей, ні на настаўнікаў. Высокі і дужы, ён крочыць па длінных калідорах, на плячах яго золатам блішчаць зоркі на пагонах. І адразу жыццё быццам заціхае, дзеці чакаюць новага і цікавага, бо чалавек з надпісам “МНС Беларусі” на спіне кепскага ні зрабіць.
І чаканні дзяцей здяйсняюцца. Заняткі з ратавальнікамі праходзяць цікава і весела, кожны мае магчымасць задаць пытанне ці, напрыклад, патэлефанаваць ратавальнікам. Але ж найбольшую цікавасць у маленькай аудыторыі вызывае інтэрактыўныя гульні, напрыклад “Крокі ратавання”, дзе удзельніку неабходна пабудаваць своеасаблівы алгарытм - якім чынам выратаваць сябе ў надзвычайнай сітуацыі?
Напрыканцы заняткаў ратавальнік заўважыў: “Дзяйўчынкі і хлопчыкі, памятайце, что ў кожнага з нас ёсць права на бяспеку, а каб яго атрымаць трэба выконваць абавязкі – знаць правілы бяспекі і заўсёды думаць аб тым, да якіх наступстваў можа прывесці маленькае свавольства.”