- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Урокі бяспекі ў дзіцячых садках. Клічаў
З мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў па прычыне свавольствы з агнём інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадкасцю Клічаўскага раёнага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Гумінскі пабываў у гасцях у выхаванцаў дзіцячых садоў №2 і №5 Клічава.
Спачатку хлапчукі і дзяўчынкі ўспомнілі тэлефоны экстраных служб і правілы выкліку ратавальнікаў. Затым разабраліся з прадметамі, з якімі можна гуляць і з тымі, якія могуць нанесці шкоду.
–Я буду паказваць карцінкі, а вы будзеце называць небяспечныя і бяспечныя прадметы, – праінструктаваў дзяцей інспектар.
Далей хлапчукі і дзяўчынкі распавялі работніку МНС, за што ім падабаецца зіма, і якія зімовыя забавы яны любяць больш за ўсё.
Разам з ратавальнікам разабралі якія небяспекі нясе з сабой зіма і як трэба сябе паводзіць падчас гульняў на вуліцы, каб не атрымаць траўмы. Парадавала, што дзетці апынуліся эрудыяванымі і ахвотна дзяліліся сваімі ведамі ў галіне бяспекі.
А ў завяршэнні мерапрыемства ў якасці падарункаў дзеці атрымалі яркую і прыгожую наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.