- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Сем’і, якія знаходзяцца ў САП, наведалі пакой бяспекі. Клічаў
У сучасным грамадстве пытанні па правілах бяспекі жыццядзейнасці ўсё больш становяцца актуальнымі. Адным з важных крокаў у гэтым накірунку стала праца з сем’ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
Асноўнай мэтай візіту пакоя АБЖ стала азнаямленне сем’яў з асновамі бяспекі жыццядзейнасці. У рамках гутаркі ўдзельнікі змаглі атрымаць веды, як дзейнічаць у эстранных сітуацыях, ці гэта будзе пажар або іншая прыродная катастрофа.
Інспектар Клічаўскага РАНС Сяргей Гумінскі правёў інтэрактыўныя заняткі, дзе бацькі і дзеці даведаліся аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях, а таксама аб тым, як правільна выклікаць экстранную службу.
Мерапрыемства на базе ДУДА «Клічаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» стала значнай падзеяй для сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Яно не толькі павысіла ўзровень ведаў удзельнікаў аб бяспецы, але і спрыяла ўмацаванню сацыяльнай згуртванасці. Падобныя мерапрыемствы паказваюць, што клопат аб дабрабыце кожнай сем’яі – гэта важная задача для грамадства.