- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Аўталаўка з бяспекай. Крычаў
У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» работнікі Крычаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адправіліся з аўталаўкай у населеныя пункты Лабковіцкага сельскага Савета.
Ратавальнікі расказалі аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці і нагадалі аб правілах падтрымання ў спраўным стане пячнога ацяплення.
Было падкрэслена, што комін павінен быць пабелены. Грамадзян заклікалі не выкарыстоўваць для падпалкі гаручыя вадкасці, не пакідаць адкрытымі топачныя дзверцы і печ без нагляду.
– Унучак, не хвалюйся, да мяне сын прыязджае рэгулярна. Печка мая пабеленая, расколіны замазалі гады два таму, новых не ўтварылася. А аўтаномны пажарны апавяшчальнік ... навошта ён мне? - засумнявалася жыхарка вёскі Галіна Васільеўна.
Выратавальнік растлумачыў пенсіянерцы, што важную ролю ў папярэджанні пажараў выконвае аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Ен своечасова выявіць пажар, падасць магутны гукавы сігнал, абудзіць спячага чалавека.