image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Урокі бяспекі ад МНС. Клічаў

198

У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі заняткі па бяспецы жыццядзейнасці з навучэнцамі гарадскіх і раённых школ. 

У ходзе гутаркі з ратавальнікамі хлопцы і дзяўчынкі даведаліся, як паводзіць сябе ў розных надзвычайных сітуацыях. Работнікі МНС, правёўшы інтэрактыўную гульню «Выкліч выратавальніка», нагадалі дзецям нумары тэлефонаў экстраных служб.

Асабліва актыўна школьнікі ўдзельнічалі ў гульні  «5 крокаў да выратавання», падчас якой выхаванцы школ асвоілі навыкі бяспекі, неабходныя ў розных надзвычайных і непрадбачных сітуацыях. Таксама ратавальнікі распавялі пра прынцып працы пажарнага апавяшчальніка, нагадалі вучням і настаўнікам аб неабходнасці яго наяўнасці ў сваіх домаўладаннях.

У завяршэнні мерапрыемстваў школьнікі атрымалі ў падарунак наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть