image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека дзяцей - задача агульная! Кличаў

457
Бяспека дзяцей - задача агульная! Кличаў

У Клічаве супрацоўнікі МНС і таварыства выратавання на водах навучаюць дзяцей плаванню і выратаванню на вадзе.

Бераг жывапіснага вадаёма ў аздараўленчым лагеры «Ольса» ператварыўся ў сапраўдную навучальную пляцоўку: работнікі МНС і АСВОД правялі майстар-клас для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць ў лагеры.

Спачатку – гутарка аб найпростых і галоўных правілах. Не хадзіць да вады без дарослых, не купацца па-за пляжаў, не ныраць у незнаёмым месцы – пра гэта ратавальнікі і работнікі АСВОД расказалі ў рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню!». У тэорыі ўсё гэта хлопчыкі і дзяўчынкі выдатна ведаюць і на пытанні ратавальнікаў адказваюць хорам. Вывучыўшы тэорыю, хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю замацавалі атрыманыя веды на практыцы па выратаванню на вадзе.

Таксама ратавальнікі нагадалі аб пажарнай бяспецы, распавялі, што ні ў якім разе нельга браць запалкі і запальніцы ў рукі, а тым больш з імі гуляць, прывялі апошні трагічны прыклад, які прывеў да гібелі дзіцяці на стагах з саломай у Мінскай вобласці.

Кульмінацыяй мерапрыемства стаў «штучны дождж», які ратавальнікі стварылі з дапамогай перфараваных рукавоў. Кожны ўдзельнік набыў важныя веды і, вядома ж, атрымаў неверагодныя эмоцыі!

 

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть