image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Праводзім канікулы ў бяспецы. Клічаў

334

Рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню» весела крочыць па краіне! У центры ўвагі ратавальнікаў – дзеці, якія адпачываюць у аздараўленчых і прышкольных лагерах, дзіцячых садках.

Чарговая прыемная сустрэча з работнікамі МНС адбылася ў ДУА «Сярэдняя школа №1 імя Героя Савецкага Саюза П.А. Крываноса г. Клічава» у прышкольным лагеры працы і адпачынку.

Выратавальнікі нагадалі пра небяспекі, якія могуць падпілноўваць летам, правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, расказалі аб небяспецы знаходжання паблізу будаўнічых пляцовак, пясчаных кар'ераў, у лясных масівах. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі паўтарылі алгарытмы дзеянняў пры пажары і даведаліся, як карыстацца вогнетушыцелем.

Замацаваць пачутае работнік МНС прапанаваў у гульні «Дзе логіка?», у якой прысутныя паказалі свае веды, адказаўшы правільна на заданне. Разам праглядзелі відэаролік па бяспецы на вадаёмах.

– Заўседы памятайце пра правілы бяспекі. Жадаем вам вясёлых, а галоўнае, бяспечных летніх канікул! – пажадаў спецыяліст МНС на развітанні са школьнікамі.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть