image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечна і карысна праходзіць акцыя «Канікулы без дыму і агню». Клічаў

295

Работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўніком энерганагляду у рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» арганізавалі і правялі займальнае падарожжа ў краіну бяспекі для школьнікаў ДУА «Бацэвіцкая сярэдняя школа Клічаўскага раёна». 

Госці пазнаёміліся з практычным і метадычным напаўненнем кабінета па навучанні асновам бяспекі, даведаліся аб прызначэнні макетаў і манекенаў, а таксама інтэрактыўных пляцовак, якімі абсталяваны дадзены кабінет.

Ратавальнік нагадаў дзецям аб правілах бяспечных паводзін на вадзе. Распавеў, што дазволенна купацца толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах і толькі з дарослымі, акцэнтаваў увагу, што заплываць за буйкі катэгарычна забаронена. Рассказаў, як зберагчы сябе ад бяды і што рабіць, калі яна непазбежна.

Завяршальнай частай мерапрыемства стала знаёмства хлопчыкаў і дзяўчынак з кутком аказання даўрачэбнай дапамогі пацярпеламу з выкарыстаннем спецыяльнага трэнажора. Інспектар РАНС змадэляваў надзвычайную сітуацыю, у выніку якой пацярпеў чалавек і яму тэрмінова трэба аказаць дапамогу да прыезду брыгады хуткай дапамогі. Дзеці выдатна справіліся з сітуацыяй.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть