image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лета павінна быць бяспечным. Крычаў

210

Каб навучыць дзяцей як паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі крычаўскія ратавальнікі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» правялі пазнавальныя мерапрыемствы ў ДУА «Дзіцячы сад №2 г.Крычава» і ДУА «Дзіцячы сад №4 г. Крычава».

Размаўляючы з хлапчукамі і дзяўчынкамі, работнікі МНС у гульнявой форме нагадалі дзецям правілы бяспекі ў побыце, паўтарылі нумары тэлефонаў службаў экстранага рэагавання, алгарытм дзеяння пры пажары. Асаблівую ўвагу надалі правілам паводзін на вадаёмах.

Прымерыўшы баявую вопратку вогнеборцаў і выратавальную камізэльку, хлопцы змаглі сябе адчуць сапраўднымі ратавальнікамі, а галоўныя героі мультфільмаў «Чароўная кніга» дапамаглі засвоіць і замацаваць новыя атрыманыя веды.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть