image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Экскурсія да кіраўскіх выратавальнікаў

404

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» школьнікі наведалі Кіраўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

У адзін з летніх ясных дзянькоў чэрвеня навучэнцы ДУА «Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г.А. Худалеева» прыехалі ў госці да вогнеборцаў.

Работнікі МНС пазнаёмілі дзяцей з працоўнымі буднямі выратавальнікаў, распавялі пра службу работнікаў МНС, паказалі тэхніку і спецыяльнае пажарнае абсталяванне. Кожны на сябе змог прымерыць баявую вопратку, каску выратавальніка, пасядзець у аўтамабілях.

А галоўным пытаннем для хлопцаў стаў: «Куды ж паступаюць усе званкі аб дапамозе?». Адказ не прымусіў доўга чакаць хлапцоў. Школьнікі азнаёміліся з рабочым месцам дыспетчара цэнтра аператыўнага і яго асноўныя абавязкі.

Акрамя ўсяго, выратавальнікі нагадалі дзецям аб асноўных правілах бяспекі, у тым ліку ў летні канікулярны перыяд - правілы бяспечных паводзін на вадаёмах.

У завяршэнне сустрэчы кожны юны ўдзельнік мерапрыемства змог адчуць сябе ў ролі выратавальніка, падаючы ваду ад пажарнага аўтамабіля.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть