Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Адзін дзень з ратавальнікамі МНС. Магілёў
На дварэ чэрвень – вось і скончыўся навучальны год. Нягледзячы на канікулы, больш за 300 старшакласнікаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Адзін дзень з ратавальнікамі МНС», праведзеным у рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню».
Хлопцам прадэманстраваны працоўныя будні ратавальнікаў: тушэнне пажараў, дапамога пацярпелым пры ДТЗ, папярэджанне экалагічных катастроф і многае іншае. Азнаёміліся з умовамі службы, наведалі спартыўную базу падраздзялення МНС.
Ратавальнікі нагадалі аб правілах пажарнай бяспекі і асновах бяспекі жыццядзейнасці, асабліва ў перыяд летніх канікул.