- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Савет прафiлактыкi. Кіраўск
Прадстаўнікі Кіраўскага раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у пасяджэнні савету грамадскага пункта аховы правапарадку.
У зале пасяджання раёнага адзела ўнутраных спраў прынялi ўдзел зацікаўленыя суб'екты прафілактыкі, а таксама начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Собаль.
Сваё выступленне прадстаўнік МНС пачаў з правядзення прафiлактычнай бяседы з прысутнымі, прывёў прыклады пажараў з гібеллю людзей па прычыне курэння ў ложку.
Выратавальнікі таксама нагадалі прысутным грамадзянам, як патрэбна выкаростовывць электраабсталяванне і ацяпляльныя прыборы, правілы бяспекі пры спальванні смецця і недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці, а таксама звярнулі ўвагу на асабістую бяспеку - не дапускаць курэння ў ложку. Менавіта гэта дзеянне чалавека прыводзіць да непапраўных наступстваў - гібелі чалавека.
Ў завяршэнні сустрэчы традыцыйна кожны з прысутных атрымаў напамяць лістоўкі з правіламі бяспекі.