- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Сельскі сход у Кіраўскім раёне
У аграгарадку Добасна адбыўся сельскі сход.
Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Собаль выступіў перад жыхарамі па пытаннях асноў бяспекі жыццядзейнасці.
У першую чаргу прадстаўнік МНС заклікаў ўсiх прысутных выконваць правілы бяспекі ў побыце. Затым нагадаў пра небяспеку курэння ў пасцелі, асабліва, калі чалавек знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Па дадзенай тэматыцы прыведзены прыклады пажараў з гібеллю людзей, якія адбыліся на тэрыторыі раёна.
Потым прадстаўнік МНС нагадаў прысутным аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, расказаў пра становішча з пажарамі ў вобласці і раёне, прывёў прыклады.
Пры гутарцы з насельніцтвам звярнуў увагу грамадзян на пытаннях дзіцячага траўматызму у перыяд вясновых канікул, дзіцячай свавольствы з агнём. Дадаткова па дадзенай тэматыцы прывёў прыклады, дзе з-за халатнасці і бестурботнасці бацькоў дзеці засталіся адны з бядой.
Далей прадстаўнік РАНС нагадаў прысутным аб правілах карыстання цеплагенерыруючымі прыборамі і пячным ацяпленнем, а таксама абсталяванне жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Апошняй тэмай стала недапушчэнне выпальвання сухой расліннасці, а таксама правілы бяспекі пры спальванні смецця.
Кожны ўдзельнік гутаркі атрымаў памяткі з правіламі бяспекі жыццядзейнасці.