image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзяцінства павінна быць бяспечным. Магілёўскі раён

725

Выратавальнікі Магілёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі дзіцячы садок у аг. Вейна, дзе правялі сустрэчу з выхаванцамі.

xAxU9qPbUU4.jpg

xOItR-dhd4M.jpg

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Кацярына Анастасьева правяла гутарку з дашкалятамі, дзе дзецi ў гульнявой форме даведаліся пра асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці, як правільна паводзіць сябе ў розных надзвычайных сітуацыях і што рабіць, каб не ствараць іх.

oUToQQ27YNA.jpg

HNDrAMsa3mA.jpg

Дзецям нагадалі, што ў выпадку надзвычайнай сітуацыі трэба паклікаць на дапамогу дарослых і выклікаць выратавальнікаў па тэлефонах 101 і 112, выходзячы з дому, не забывацца адключаць электрабытавыя прыборы, не гуляць з запалкамі і запальніцамі, не карыстацца газавай плітой і многія іншыя правілы бяспекі жыццядзейнасці.

qE2GEWs3pNc.jpg

heryvrep7io.jpg

Маляняты спрабавалі самастойна набраць нумар службы выратавання і правільна паведаміць інфармацыю дыспетчару. Пасля чаго адказвалі на пытанні ў пажарнай віктарыне, і за актыўны ўдзел усім былі ўручаны размалёўкі ад МНС.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть