image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Выратавальнік Арцём Зябкін – «Чалавек года Магілёўшчыны» (БЕЛТА)

489
Выратавальнік Арцём Зябкін – «Чалавек года Магілёўшчыны» (БЕЛТА)
У Магілёве названы імёны пераможцаў штогадовага конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках работы за 2023 год у спіс намінантаў унесены 15 чалавек – урач, ляснічы, машыніст экскаватара, повар, спартсмен, выкладчык, прадзюсар, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Лепшыя за ўсіх адзначаны ў вытворчай і невытворчай сферах, грамадска-палітычнай дзейнасці. Узнагароджанне адбылося на ўрачыстым мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну.

У ліку іншых ганаровага звання ўдастоены старшы інструктар-выратавальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Арцём Зябкін. Толькі ў 2023 годзе ён выратаваў пяць чалавек, у тым ліку трох малалетніх дзяцей, праявіўшы мужнасць і прафесіяналізм. "Прысвяціў пажарнай справе ўжо 15 гадоў, і за гэты час ні разу не пашкадаваў аб выбары прафесіі, - падкрэсліў ён. - Ратаваць людзей і прыносіць карысць грамадству было марай дзяцінства. Сваю работу люблю і вельмі ёю даражу. За апошнія гады было шмат розных выпадкаў - пажараў і выратаваных на іх людзей, але самае запамінальнае, калі выносіш з агню дзяцей".

белта 1.jpg

Выпадак з трыма малалетнімі пры пажары кватэры ў абласным цэнтры ўвесь час стаіць у ратавальніка перад вачыма. "Гэта адбылося 3 жніўня ў першай палове дня, - кажа ён. - Да нашага прыезду ў памяшканні ўжо было моцнае задымленне, без сродкаў абароны не прайсці і метра. Пошук пацярпелых ускладняўся не толькі нулявой бачнасцю, але і невядомай планіроўкай пылаючай кватэры. Мы павольна рухалiся ўздоўж сцяны. Мінула ўжо досыць часу, але так нікога і не знайшлі. У нейкі момант пачуў дзіцячыя крыкі аб дапамозе, і унутры ўсё перавярнулася - трэба было дзейнічаць хутка. Нягледзячы на вялікую рызыку згубіцца ў дыме, адпусціў сцяну і намацаў ручку дзвярэй. Адчыняю - і ў далёкім куце пакоя бачу спалоханыя вачаняты".

Далей усё вокамгненна - часу не было нават на тое, каб апрануць на дзяцей выратавальныя маскі. Пажарны даў каманду калегам выкласці з дапамогай ліхтароў светлавы шлях і пачаў выводзіць за сабой дзяцей. Ужо на парозе пакоя работнікі МНС падхапілі малых на рукі, спешна вынеслі з небяспечнага памяшкання і перадалі медыкам. Пасля высветлілася, што менавіта самае маленькае дзіця сваволіла з запалкамі і падпаліла на балконе крэсла, нікому нічога не сказаўшы. Пажар адрэзаў дзецям шляхі да адступлення - пакінуць кватэру без іншай дапамогі было ўжо немагчыма.

Арцём Зябкін штодня бачыць, як лёгка страціць чалавечае жыццё, i нястомна паўтарае ўсім родным, сябрам і знаёмым: будзьце ўважлівыя і асцярожныя, выконвайце правілы пажарнай бяспекі, не пакідайце дзяцей адных. "Выпадкі бываюць рознымі, небяспека прыходзіць адусюль - гэта і пакінутая ў разетцы зарадная прылада, і ручнік, які ляжыць побач з газам, - адзначае ён. - Усё, што бачу на сваёй працы, максімальна перадаю і расказваю навакольным. Наша бяспека цалкам і поўнасцю залежыць ад нас", - зрабіў вывад ён.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть