image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Аб правілах бяспекі навучэнцам і дашкалятам. Касцюковічы

737

З мэтай фарміравання ў дзяцей культуры бяспекі жыццядзейнасці інспектары Касцюковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі мерапрыемства для навучэнцаў сярэдняй школы №2 г.Касцюковічы, Шарэйкаўскай сярэдняй школы і выхаванцаў Шарэйкаўскага дзіцячага садка.

У пачатку сустрэчы ратавальнікі нагадалі тэлефоны экстранных службаў, у тым ліку і МНС – 101 і 112, алгарытм паведамлення аб надзвычайнай сітуацыі і парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Разгледзелі асноўныя прычыны ўзнікнення вогненнай бяды, а таксама на прыкладзе вогнетушыцеля нагадалі аб правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі задалі пытанні, якія іх цікавілі, і атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю ад ратавальнікаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть