image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепшы па прафесіі. Кіраўск

590

Кіраўскія выратавальнікі прынялі ўдзел у злёце перадавікоў. 

Традыцыйны злёт перадавікоў сабраў у Кіраўскім раённым Доме культуры лепшых працаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія сваёй штодзённай працай уносяць важкі і значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ўсёй краіны.

Па традыцыі ў гэты дзень на святочную сцэну па чарзе падымаліся пераможцы спаборніцтваў у розных галінах і сферах дзейнасці, а таксама пераможцы ў намінацыі «Лепшы па прафесіі». Не засталіся ў баку і работнікі Кіраўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія таксама былі адзначаны ў ліку лепшых жыхароў раёна.

Па выніках работы за 2023 год сярод работнікаў вядучых прафесій арганізацый Кіраўскага раёна «Лепшы па прафесіі» з прысваеннем звання «Лепшы работнік аддзела па надзвычайных сітуацыях» і занясеннем на раённую Дошку гонару прызнаны Антон Русецкі, начальнік дзяжурнай змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1. Заслужаную ўзнагароду яму ўручыла старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Слабоднікава.

На гэтым мерапрыемстве працавала выстава прадпрыемстваў і ўстаноў раёна з дэгустацыяй прадукцыі вядучых вытворцаў, таксама выступіў аркестр народных інструментаў дзіцячай музычнай школы мастацтваў, а затым адбыўся канцэрт творчых калектываў устаноў культуры раёна.

Была арганізавана тэматычная выстава і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, на якой прысутныя змаглі азнаёміцца з гісторыяй станаўлення і дасягненнямі падраздзялення, а таксама  ўспомніць асноўныя правілы бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть