image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Аб бяспецы малышам. Магілёўскі раён

390

Выратавальнікі Магілёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі дзіцячы садок у аграгарадку Вейна, дзе правялі сустрэчу з выхаванцамі.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Кацярына Анастасьева правяла гутарку з дашкалятамі, дзе дзецi ў гульнявой форме даведаліся пра асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Як правільна паводзіць сябе ў розных надзвычайных сітуацыях і што рабіць, каб не ствараць іх.

Дзецям нагадалі, што ў выпадку надзвычайнай сітуацыі трэба паклікаць на дапамогу дарослых і выклікаць выратавальнікаў па тэлефонах 101 і 112, выходзячы з дому не забывацца адключаць электрабытавыя прыборы, не гуляць з запалкамі і запальніцамі, не карыстацца газавай плітой і многія іншыя правілы бяспекі жыццядзейнасці.  Дзецi спрабавалі самастойна набраць нумар службы выратавання і правільна паведаміць інфармацыю дыспетчару. Пасля чаго адказвалі на пытанні ў пажарнай віктарыне і за актыўны ўдзел усім былі ўручаны размалёўкі ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть