image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспечныя размовы напярэдадні святаў. Асіповічы

553

Старшы інспектар Асіповіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Раман Сярчэня ў рамках інфармацыйна-прапагандыстскай кампаніі «Бяспечны Новы год!» правёў прафілактычнае мерапрыемства у ДУА «Пратасевіцкая сярэдняя школа».

3.jpg

«Напярэдадні святаў мы ўсе чакаем цудаў, усмешак і чароўнага настрою. Але на жаль, кожны год юныя грамадзяне нашай краіны трапляюць у шэраг небяспечных сітуацый і падзей, якія здольны не толькі сапсаваць святы, але і падзяліць жыццё на «да» і «пасля», – менавіта так пачаў свой выступ ратавальнік.

5.jpg

У ходзе мерапрыемства вучні прынялі удзел у гульнях «знайдзі пару» і «крокі выратавання», у працэссе якіх яны узгадалі асноўныя правілы бяспекі у час навагодніх святаў. Не абышлося і без пытанняў, дарэчы юных грамадзян вельмі зацікавілі пытанні карыстання піратэхнічнымі вырабамі. Ратавальнік уважліва выслухаў юных грамадзян і нагадаў, что піратэнічныя вырабы – рэч вельмі небяспечная і карыстацца ёй могуць толькі дарослыя.

12.jpg

Наступнай прыступкай да бяспечных святаў сталі віктарыны «Калядны квiз» i «Навагодняя дуэль», у ходзе якіх школьнікі не на жарт захапіліся духам спаборніцтва і атрымалі пэўную асалоду ад вывучэння правіл бяспекі у гульнёвай форме.

Навучэнка 10-га класа ў ходзе віктарыны зрабіла нечакана дарослую выснову: «На мой погляд, гэтыя веды – жыццёвая неабходнасць для кожнага грамадзяніна у нехалежнасці ад яго ўзросту, займаемай пасады, сацыяльнага узройню. У пытаннях бяспекі ўсе грамадзяне роўныя, і толькі выконваючы правілы бяспекі мы зможам захаваць і памножыць багацці роднай краіны».

9.jpg

Увогуле мерапрыемства прайшло ў пазітыўным настроі, падаравала дзецям шмат прыемных эмоцый і ўсмешак.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть