image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцыя «Бяспечны Новы год» стартавала на Крычаўшчыне

395

Новы год ужо «ля парога», і кожны з дзяцей выдатна ведае, што прыйшоў час весялосці, падарункаў, хлапушак, феерверкаў і іншых навагодніх радасцяў. Але! Не ўсе пры гэтым памятаюць, што ад весялосці да бяды - адзін крок.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» да дзяцей з ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Крычава» прыйшоў у госці Дзед Мароз-выратавальнік.

Дзед Мароз-выратавальнік нагадаў дзецям пра тое, як правільна і бяспечна прыбіраць елку, як і дзе яе ўсталёўваць, якія гірлянды бяспечныя, а якія ўпрыгожванні забароненыя. Асобна спыніўся на правілах карыстання піратэхнічнымі сродкамі. Дзеці з упэўненасцю адказвалі на ўсе пытанні.

Для замацавання атрыманых ведаў дзеці прынялі ўдзел у анлайн-гульні «Крокі выратавання», паглядзелі займальны мультфільм «Чароўная кніга МНС». У завяршэнні мерапрыемства Дзед Мароз ад імя ратавальнікаў уручыў дзятве маляўнічыя тэматычныя брашуры і памяткі, павіншаваў усіх з надыходзячым Новым годам.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть