- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Аб бяспецы гуляючы. Горкі
Малых з Гарскога дзіцячага сада наведала старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Марына Агеева.
Шырока раскрытымі вачаняткамі малыя глядзелі на работніка МНС. І на пытанне, хто да іх прыйшоў у госці, яны ні секунды не думаючы адказалі, што гэта ратавальнік.
А далей разам з кошачкай Дашай дзеці адправіліся ў захапляльнае падарожжа ў «краіну бяспекі». Дзякуючы Дашы, малыя даведаліся, чаму так небяспечна набліжацца да вадаёмаў, і чым небяспечныя бенгальскія агні, высветлілі, што трэба рабіць, калі на навагодняй яліне раптам загарыцца гірлянда, а чаго лепш не рабіць.
На працягу ўсяго мерапрыемства правілы бяспекі малым нагадвалі героі мультфільма «Чароўная кніга». Не толькі новыя веды, але і добры настрой у гэты дзень падарыла інспектар малым.