- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Сустрэча з вучнямі. Касцюковічы
З мэтай папулярызацыі прафесіі ратавальнікаў, а таксама навучання правілам пажарнай бяспекі работнікі МНС праводзяць агітацыйныя мерапрыемствы ў школах.
Ратавальнікі Касцюковіцкага аддзела па надзвычайных ситуациях правялі выступленне ў Бялынковіцкай і Навасамацявіцкай школах. Намеснік начальніка Сяргей Ушакоў распавёў школьнікам аб прафесіі выратавальніка, умовах і парадку праходжання службы, асаблівасцях і спецыфіцы працы, а таксама аб магчымасцях далейшага развіцця і кар'ернага росту.
Улічваючы важнасць і сур'ёзнасць прафесіі выратавальніка, работнікі МНС падкрэслілі гуманны і высакародны характар прафесіі, а таксама значэнне асабістай адвагі і грамадзянскай адказнасці.
- Я з самага дзяцінства дапамагаю людзям. У мяне ёсць мара стаць выратавальнікам, насіць пагоны. Вось таму я вырашыў для сябе паступаць у ліцэй МНС,- распавёў ратавальнікам вучань ДУА "Бялынкавіцкая сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна" Мацвей Аўтухоў.
У завяршэнні выступу была праведзена папулярная гульня" Дзе логіка?", у якой дзеці павінны былі знайсці нешта агульнае ў малюнках і атрымаць правільны адказ. Хлопцы актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе, за што атрымалі прызы ў выглядзе наглядна-выяўленчай прадукцыі.