- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Жывучы ў інтэрнаце не варта забываць аб правілах пажарнай бяспекі. Клічаў
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з грамадзянамі, якія пражываюць у гарадскім інтэрнаце.
Ратавальнікамі было прыдумана некалькі інтэрактыўных пляцовак, дзе можна было абмяняць цыгарэту на цукерку, напісаць пажаданні для тых, хто паліць, задаць пытанне спецыялісту.
Галоўнай тэмай размовы стала курэнне. Бо непатушаная цыгарэта застаецца лідарам у рэйтынгу прычын пажараў і гібелі людзей на іх.
— Не дапускайце курэнне ў местах адпачынку. Выпадкова зваліўшыйся недакурак на пасцельныя прыналежнасці, канапу або крэсла вельмі лёгка і хутка прывядзе да іх загарання, таму у месцах для курэння абавязкова павінны стаяць попельніца з негаручага матэрыялу, - акцэнтаваў увагу інспектар МНС Сяргей Гумінскі.
Расказаў Сяргей Аляксандравіч таксама аб правілах паводзін пры пажару. У завяршэнні мерапрыемства прадстаўнік МНС распаўсюдзіў наглядна-выяўленчую прадукцыю.