image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Выходныя з карысцю. Магілёў

553

На базе Магілёўскага ААС БФСТ "Дынама" работнікі Цэнтра бяспекі і Магілёўскага гарадскога аддзела па НС прынялі ўдзел у сямейна-спартыўным свяце супрацоўнікаў следчага камітэта РБ па Магілёўскай вобласці, разгарнулі шырокамаштабную работу па прафілактыцы надзвычайных сітуацый, правялі інтэрактыўную працу з прысутнымі на мерапрыемстве.

Праводзіліся розныя спаборніцтвы, у якіх выбіралі наймацнейшага прадстаўніка прафесіі. Аматары халоднай зброі, сярод якіх былі нават прадстаўніцы прыгожага полу, не засталіся абыякавымі да конкурсаў, якія праводзяцца ў ціры.

Пракаціцца на коніку мог любы малы і падлетак. Даведацца з дапамогай якіх шматлікіх ёмістасцяў і інструментаў можна сабраць ДНК на месцах злачынства, можна было на пляцоўцы, арганізаванай работнікамі ўпраўлення следчага камітэта. Кожны знайшоў занятак да спадобы. А ў завяршэнні свята, усе жадаючыя маглі падсілкавацца сапраўднай салдацкай кашай з палявой кухні.

Лакацыі МНС карысталіся найбольшай папулярнасцю, як у дарослых, так і ў малых. Дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, гульнявыя пляцоўкі: "Пошук пацярпелага", "Патэлефануй-ка", "Адгадай-ка", "Баскетбол", "Патушы пажар", а таксама наглядны прыклад, як выбрацца з задымленага пакоя або знайсці і вынесці пацярпелага з агню і дыму. Прымерыць сапраўдную форму ратавальнікаў-пажарных і вывучыць «начынне» аўтамабіля службы выратавання мог кожны ахвочы!

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть