- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Сельскі сход у Кіраўскім раёне
У вёске Сяргеявічы Кіраўскага раёна адбыўся сельскі сход.
У дадзеным сельскім сходзе прыняў ўдзел старшыня Савета дэпутатаў райвыканкама Алена Сакадынец.
Начальнік раённага адзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Собаль выступіў перад жыхарамі па пытаннях асноў бяспекі жыццядзейнасці.
У першую чаргу прадстаўнік МНС заклікаў ўсiх прысутных выконваць правілы бяспекі ў побыце, нагадаў пра небяспеку курэння ў пасцелі, асабліва, калі чалавек знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Па дадзенай тэматыцы прыведзены прыклады пажараў з гібеллю людзей, якія адбыліся на тэрыторыі раёна.
Прадстаўнік МНС расказаў пра становішча з пажарамі ў вобласці і раёне, прывёў прыклады. Звярнуў увагу грамадзян на пытаннях дзіцячага траўматызму у перыяд летніх канікул, дзіцячай свавольствы з агнём. Дадаткова па дадзенай тэматыцы прывёў прыклады, дзе з-за халатнасці і бестурботнасці бацькоў дзеці засталіся адны з бядой.
Далей прадстаўнік РАНС нагадаў прысутным аб неабходнасці падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду цеплагенерыруючых прыбораў і пячнога ацяплення, а таксама абсталяванне жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Апошняй тэматыкай стала бяспечныя паводзіны у лесе і на вадаёмах.
Кожны ўдзельнік гутаркі атрымаў на памяць памяткі з правіламі бяспекі жыццядзейнасці.