image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Летні патруль. Магілёўскі раён

649

У мэтах папярэджання няшчасных выпадкаў на вадзе і навучання насельніцтва мерам бяспекі пры адпачынку на вадаёмах работнікі Магілёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з выратавальнікамі ТВВОД у рамках акцыі "Летні патруль" правялі прафілактычныя рэйды па месцах адпачынку каля вады, у тым ліку і ў выхадныя дні.

 

Многія грамадзяне не ўяўляюць сабе летні адпачынак без купання. Акунуцца ў прахалодную ваду, паляжаць на беразе - адзін з самых папулярных відаў адпачынку ў беларусаў летам. У асаблівай зоне рызыкі - людзі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення і дзеці. І менавіта таму асаблівая ўвага рэйдавых груп была накіравана на выяўленне непаўналетніх, якія купаюцца без нагляду дарослых і на спыненне ўжывання алкаголю.

Адпачываючым былі растлумачаны асноўныя правілы бяспечных паводзін на вадзе, алгарытм аказання дапамогі пацярпелым падчас купання і ўручана тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть