Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Канікулы без дыму і агню. Чэрыкаў
У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» работнікі Чэрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі прышкольны аздараўленчы лагер ДУА «Лабанаўская базавая школа».
Выхаванцы лагера прынялі ўдзел у інтэлектуальным квізе па бяспецы, у якім паказалі сваю эрудыцыю і павялічылі свае веды ў пытаннях бяспекі.
Пасля гульні ратавальнікі нагадалі дзецям, як важна ведаць і выконваць правілы бяспекі жыццядзейнасці, прадэманстравалі мультфільм «Чароўная кніга», а таксама ўручылі яркія буклеты з напамінам аб правілах бяспекі.
З персаналам, які працуе у лагеры, было праведзена навучанне правілам пажарнай бяспекі.