image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не пакідайце дзяцей адных! Хоцімск

443

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!», работнікі Хоцімскага РАНС наведалі парк культуры, дзіцячае аддзяленне УАЗ «Хоцімская ЦРБ» і спартыўны зал на базе ДУДА «Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ветразь надзей».


У парку культуры ратавальнікі падрыхтавалі для дзяцей і іх бацькоў розныя конкурсы і віктарыны, за праходжанне якіх кожны ўдзельнік атрымаў карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю. Падчас акцыі быў арганізаваны паказ аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання ратавальнікаў.

У дзіцячым аддзяленні УАЗ «Хоцімская цэнтральная раённая бальніца» бацькі паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні «Засцеражы ад небяспекі», дзе прадэманстравалі свае веды па бяспецы. Дзеткі хутка ўключыліся ў займальную гульню і таксама дапамаглі сваім бацькам правільна адказаць на пытанні.

На базе ДУДА «Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ветразь надзей» ратавальнікі правялі спартыўны конкурс «Мама, тата, мы – у бяспецы моцныя». Шэсць сем'яў спрабавалі свае сілы ў разнастайных конкурсах і эстафетах. Пасля заканчэння спаборніцтваў усе ўдзельнікі атрымалі яркія тэматычныя буклеты, размалёўкі і закладкі. Усім сем'ям, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, былі ўручаны граматы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть