image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Падтапленне ў Слаўгарадскім раёне: Проня паказвае нораў («Звязда»)

959

Проня — правы прыток Сожа, упадае ў яго на ўсходняй ускраіне Слаўгарада. Гэта каля Замкавай гары, перасягнуць якую нават пры вялікім жаданні ёй не па сілах. Але ў некалькіх кіламетрах ад райцэнтра, дзе мясцовасць у асноўным раўнінная, ёй раздолле — разліваецца месцамі кіламетраў на 10. 

Больш за ўсё непрыемнасцяў яна дастаўляе жыхарам вёсак Гіжэнкаўскага сельсавета, якія знаходзяцца на мяжы з Лапаціцкім. Гэта Лецягі, Бярозаўка, Целяшы. У звычайны час аўталаўкам, ратавальнікам і астатнім спецслужбам хутчэй і танней было абслугоўваць іх праз Лапаціцкі сельсавет. Але гэты нумар не праходзіць падчас паводкавых сітуацый. Слабае месца — мост каля вёскі Лецягі. Штогод ён аказваецца пад вадой, але не настолькі, як сёлета. 

— Небяспечным лічыцца ўзровень, калі Проня ў сваім росце дасягае 290 сантыметраў, у месцы каля Лецяг ён значна перавышаны — 368 сантыметраў, — паведамілі на Слаўгарадскай метэастанцыі. — Але ў пятніцу ён знізіўся на 4 сантыметры. Калі дажджоў не будзе, рака хутка вернецца ў берагі. Больш спакойна вядзе сябе Сож. Ён ужо ўпэўнена мінусуе па 8-10 сантыметраў у дзень. 

Кожны дзень правесці візуальны агляд і зрабіць фота прыязджаюць на Проню і ратавальнікі. Разам з намеснікам начальніка Слаўгарадскага РАНС Валянцінам Жукавым едзем маніторыць абстаноўку. 

За 23 гады сваёй службы (з 18 гадоў працуе!-аўт.) я бачыў вялікія паводкі, — кажа ён. — Сёлета сапраўды вялікае разводдзе, даўно такога не было. У Слаўгарадзе ёсць некалькі двароў, куды мы перыядычна выязджаем адкачваць ваду. Гэта на вуліцы Сямашка, Панамарова, у завулку Карла Маркса. У асноўным вада збіраецца ў склепах і агародах. Мы яе адкачваем, а яна за ноч зноў вяртаецца. Сітуацыя, між тым, не крытычная, пра адсяленне грамадзян размовы няма. У Слаўгарадзе дзве сур’ёзныя ракі — Сож і Проня, але гораду пашчасціла, што ён на ўзвышшы. Гэта яго аберагала нават у самыя паводкавыя гады. 

Раней праблемай № 1 было Засожжа, на час паводкі вёскі, якія там знаходзяцца, цалкам адсякаліся ад раёна. Сувязь трымалі праз Краснапольскі раён, а гэта крук амаль 200 кіламетраў. Слаўгарадскіх ратавальнікаў, напрыклад, выручалі краснапольскія калегі. Але пасля таго, як у Слаўгарадскім раёне па загадзе Прэзідэнта з’явіўся вялікі мост, праблемы няма. Насып настолькі высокі, што ніякая паводка гэты мост не дастане. Сёння едзеш па ім на Блакітную крыніцу і любуешся пейзажам. Сож пад мостам разліўся на некалькі кіламетраў. 

А вось з Проняй пакуль прыходзіцца мірыцца, чакаць, калі яна вызваліць са свайго воднага палону мост па чавускай трасе і дазволіць зноў карыстацца больш кароткім маршрутам да вёсак Гіжэнкаўскага сельсавета. 

Кіраўнік групы гідралогіі «Магілёўаблгідрамета» Іна Філёва:

На сённяшні дзень усе рэкі Магілёўскай вобласці прыпынілі свой рост. З пятніцы пачалося паступовае падзенне ўзроўняў па некалькі сантыметраў у суткі. Толькі па Беразіне ў раёне Бабруйска нулявая адзнака. Але хутка і яна пачне памяншацца ў памерах. На бліжэйшы час моцных дажджоў не прагназуецца, а гэта значыць, што рэкі будуць паступова вяртацца ў свае берагі.

 Подробности на сайте Звязда: https://zviazda.by/be/news/20230410/1681121828-padtoplenne-u-slaugaradskim-rayone-pronya-pakazvae-no...

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть