Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Аб бяспецы малышам. Магілёўскі раён
Выратавальнікі Магілёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі дзіцячы садок у аграгарадку Рэчкi, дзе правялі сустрэчу з выхаванцамі.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Кацярына Анастасьева правяла гутарку з дашкалятамі. Дзеці ў гульнявой форме, з дапамогай серыі плакатаў па АБЖ "Даша ў краіне небяспек", даведаліся пра асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Як правільна паводзіць сябе ў розных надзвычайных сітуацыях і што рабіць, каб не ствараць іх.
Дзецям нагадалі, што ў выпадку надзвычайнай сітуацыі трэба паклікаць на дапамогу дарослых і выклікаць выратавальнікаў па тэлефонах 101 або 112. Выходзячы з дому, не забывацца адключаць электрабытавыя прыборы, не гуляць з запалкамі і запальніцамі, не карыстацца газавай плітой і многія іншыя правілы бяспекі жыццядзейнасці.
Малыя спрабавалі самастойна набраць нумар службы выратавання і правільна паведаміць інфармацыю дыспетчару, пасля чаго адказвалі на пытанні ў пажарнай віктарыне. Таксама iнспектар правяла гутарку у працоўным калектыве.