image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзень бяспекі. Увага ўсім! Горкі

417
Дзень бяспекі. Увага ўсім! Горкі

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Горацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Агеева правяла прафілактычнае мерапрыемства ва УА «Горацкі педагагічны каледж». Спачатку работнік МНС нагадала студэнтам асноўныя правілы бяспекі, дружна высветлілі, па якіх прычынах часцей за ўсё адбываюцца пажары. Далей студэнты актыўна абмяркоўвалі інтэрактыўны праект «сакрэт бяспекі», а Марына Алегаўна прыводзіла прыклады вогненных надзвычайных сітуацый у Горацкім раёне. Прысутныя яшчэ раз успомнілі нумары службы выратавання і дзеянні пры эвакуацыі, правілы карыстання вогнетушыцелем і правілы паводзін у натоўпе. Пры дапамозе фотавыставы маладыя людзі наглядна ўбачылі розныя прычыны пажару і наступствы ад іх. Не абышлі і тэму выпальвання сухой расліннасці, падрабязна пагаварылі, да чаго прыводзіць выпальванне сухой расліннасці і як правільна спаліць смецце без шкоды для маёмасці. У канцы мерапрыемства ўсім уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть