Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Аб бяспецы малышам. Магілёўскі раён
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Кацярына Анастасьева правяла гутарку з дашкалятамі. Дзеці з дапамогай серыі плакатаў па АБЖ "Даша ў краіне небяспек", даведаліся пра асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Як правільна паводзіць сябе ў розных надзвычайных сітуацыях, што рабіць, каб не ствараць іх. Дзецям нагадалі, што ў выпадку надзвычайнай сітуацыі трэба паклікаць на дапамогу дарослых і выклікаць выратавальнікаў па тэлефонах 101 або 112. Выходзячы з дому, не забывацца адключаць электрабытавыя прыборы, не гуляць з запалкамі і запальніцамі, не карыстацца газавай плітой і многія іншыя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Малыя спрабавалі самастойна набраць нумар службы выратавання і правільна паведаміць інфармацыю дыспетчару. Пасля чаго адказвалі на пытанні ў пажарнай віктарыне і за актыўны ўдзел атрымалі размалёўкі ад МНС.