Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Бяспека ў кожны дом! Хоцімск
Бяспека ў кожны дом! Хоцімск
У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» работнікі Хоцімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя мерапрыемствы з навучэнцамі Хоцімскага дзяржаўнага каледжа і мясцовымі жыхарамі Забялышынскага сельскага Савета.
У каледжы акцыя праходзіла ў фармаце гульні «Сакрэт бяспекі». Навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у гутарцы, разгадвалі зашыфраваныя карцінкі, задавалі пытанні і атрымлівалі на іх адказы.
У Забялышынскім сельскім доме культуры было праведзена мерапрыемства «Скарбонка бяспекі». Работнікі МНС з дапамогай тэматычных пляцовак, прэзентацыйнага матэрыялу і наглядных відэаролікаў нагадалі мясцовым жыхарам асноўныя меры бяспекі ў розных сферах дзейнасці.