Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Бяспека ў кожны дом! Крычаў
Бяспека ў кожны дом! Крычаў
У рамках другога этапу акцыі "Бяспека ў кожны дом!" старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Кірыл Гатоўчык наведаўся ў госці да навучэнцаў УА «Крычаўскі дзяржаўны прафесійны агратэхнічны каледж».
Выратавальнік распавёў аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі ў раёне і нагадаў пра важнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, прадэманстраваў відэафільм «Згубныя звычкі». З асаблівым задавальненнем дзеці прымалі ўдзел у віктарыне «Дзе логіка?", "Фактары бяспекі".
У завяршэнні сустрэчы кожны з прысутных атрымаў наглядна-выяўленчую прадукцыю з правіламі бяспекі.