- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Сустрэчы з бацькамі. Кіраўск
Выратавальнікі прынялі ўдзел у бацькоўскіх сходах.
Тэмай гутаркі работніка РАНС стала выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў побыце і папярэджанне гібелі і траўматызму дзяцей.
Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандр Жураўскі прывеў прыклады дзіцячага траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах. Бацькоў інфармацыя прымусіла задумацца пра бяспеку свайго дзіцяці. Віной ўсіх выпадкаў стала бестурботнасць і адсутнасць належнага кантролю і ўвагі з боку бацькоў. Работнік МНС нагадаў аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, а таксама дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару.
Застаецца актуальным пытанне прафілактыкі пажараў у асенне-зімовы перыяд - выкананне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. У мэтах папярэджання пажараў у жыллёвым фондзе, а таксама захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі ў побыце, бацькам былі прадэманстраваны навучальныя фільмы і ўручана наглядная-выяўленчая прадукцыя з правіламі бяспекі.