Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Зімовы патруль. Магілёў
З мэтай прафілактыкі гібелі людзей на вадаёмах у зімовы перыяд работнікамі Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены прафілактычныя рэйды ў Пячэрскім лесапарку, на рацэ Дубравенка і на Фацінскім заліве ракі Днепр.
У ходзе рэйдаў праведзены інструктажы і гутаркі з рыбакамі. Раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя, растлумачаны правілы бяспечных паводзін на вадзе, а таксама правілы аказання дапамогі чалавеку, які праваліўся пад лёд. Ратавальнікі нагадалі, што вадаёмы замярзаюць нераўнамерна і льды, нават пры аднолькавай таўшчыні, валодаюць рознай трываласцю.
Ратавальнікі распавялі аб здарэннях, якія ўжо адбыліся на вадаёмах і заклікалі паклапаціцца не толькі аб асабістай бяспецы падчас рыбнай лоўлі, але і звяртаць увагу на дзяцей і падлеткаў, якія гуляюць каля вадаёмаў.