image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Пра бяспеку малышам. Магілёўскі раён

696
Пра бяспеку малышам. Магілёўскі раён

Выратавальнікі Магілёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі ДУА «Яслі сад аг. Вейна», дзе правялі сустрэчу з выхаванцамі.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Кацярына Анастасьева правяла гутарку з дзецьмі аб асноўных правілах бяспекі жыццядзейнасці з дапамогай серыі плакатаў па АБЖ «Даша ў краіне небяспекі». Расказала, як правільна паводзіць сябе ў розных надзвычайных сітуацыях і што рабіць, каб не ствараць іх. Дзецям нагадалі, што ў выпадку надзвычайнай сітуацыі трэба паклікаць на дапамогу дарослых і выклікаць выратавальнікаў па тэлефонах 101 і 112, выходзячы з дому, не забываць адключаць электрабытавыя прыборы, не гуляць з запалкамі і запальніцамі, не карыстацца газавай плітой і многія іншыя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Малышы спрабавалі самастойна набраць нумар службы выратавання і правільна паведаміць інфармацыю дыспетчару. Пасля чаго адказвалі на пытанні ў пажарнай віктарыне і за актыўны ўдзел атрымалі размалёўкі ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть