image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Адзіны дзень бяспекі набірае абароты. Хоцімск

447
Адзіны дзень бяспекі набірае абароты. Хоцімск

У Хоцімскім раёне працягваецца другі этап акцыі "У цэнтры ўвагі – дзеці!", які праходзіць па плане Адзінага дня бяспекі. У рамках гэтай акцыі работнікі Хоцімскга РАНС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі.
У сувязі з гэтым, у працоўных калектывах установы адукацыі «Хоцімскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №16», камунальнае даччынае будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «Хоцімская перасоўная механізаваная калона №276» і аддзеле па аказанні страхавых паслуг па Хоцімскім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраха былі праведзены выступленні з выкарыстаннем інтэрактыву, навучальных пляцовак і дэманстрацыяй відэаматэрыялаў.
Ва ўстановах адукацыі ДУА «Вялікаліпаўскі ВМК яслі-сад-базавая школа»,  ДУА «Забелышынская СШ» і ДУА «Веткаўскі ВМК яслі-сад-базавая школа» былі праведзены ўрокі бяспекі сумесна з адпрацоўкай вучэбнай эвакуацыі. Работнікі школы паказалі высокі ўзровень ведаў у галіне пажарнай бяспекі, дзякуючы чаму навучэнцы змаглі аператыўна пакінуць будынак. У завяршэнні мерапрыемстваў школьнікам былі ўручаны навучальныя буклеты.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть