Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Урок бяспекі! Клічаў
Работнікі Клічаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ў рамках прафілактычнай акцыі "Канікулы без дыму і агню" правялі займальны ўрок бяспекі для дзетак з аздараўленчага лагера «Эрудыт» установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 імя Ф.І. Кавалёва» ў кабінеце АБЖ, размешчанага ў ГУДО «Клічаўскі ЦДАДіМ».
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Леанід Каваленка распавёў пра прысутныя куткі бяспекі, з якой мэтай яны створаны, а таксама што ў іх маецца і як гэта дапамагае ў навучанні правілам бяспекі.
Інспектар больш падрабязна распавёў аб правілах бяспекі пры гульнях дома і ў дварах, наведванні вадаёмаў, правілах бяспекі ў гарачае надвор'е, нагадаў прысутным, як зберагчы сябе ад розных надзвычайных сітуацый і што рабіць, калі яны непазбежныя, распавёў пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач!» і аб часопісе для дзяцей і падлеткаў «Юны выратавальнік».
У завяршэнні мерапрыемстве дзеці дапамаглі аказаць першую даўрачэбную дапамогу пацярпеламу, які страціў прытомнасць.
МЧС Беларуси
