image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Не чакай вавёрачку – тушы недакурак! Асіповічы

488
Не чакай вавёрачку – тушы недакурак! Асіповічы

У межах інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Не чакай вавёрачку – тушы недакурак!» работнікі Асiповiцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафiлактычныя мерапрыемствы ў грамадскіх месцах.
Навучыць курцоў тушыць акурак або зусім адмовіцца ад згубнай звычкі работнікам МНС з нядаўніх часоў дапамагае "вавёрачка". Пухнаты звярок нагадвае грамадзянам аб наступствах непатушанай цыгарэты і раіць задумацца аб культуры курэння.
Зараз у крамах, на прадпрыемствах і ва ўстановах можна ўбачыць наглядна-выяўленчую прадукцыю дадзенай кампаніі. Работнікі МНС размясцілі на паліцах з алкагольнай прадукцыяй і тытунёвымі вырабамі яркія ўлёткі, воблеры і некхенгеры, тым самым папярэдзіўшы аб бядзе, якая можа здарыцца па неасцярожнасці. Работнікі МНС папярэдзілі пра адказнасць за непатушаны недакурак, шляхам напаўнення паштовых скрынь прыватных домаўладанняў і на інфармацыйных стэндах арганізацый тэматычнай прадукцыяй з выявай вёрткага грызуна. Пухнаты герой трапіў і ў бацькоўскія чаты школ і дзіцячых садоў.
Сёння жыхары і госці горада могуць глядзець відэаролікі пра «вавёрчын атрад», які патушыць недакуркі, якія ляцяць з балконаў, выкінутыя на прыродзе і нядбайна кінутыя ў кватэры.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть