image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Малышам пра бяспеку. Касцюковічы

568
Малышам пра бяспеку. Касцюковічы

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Касцюковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рада Піскунова наведала ДУА «Яслі-сад №5 «Вясёлка» г. Касцюковічы», дзе з дзецьмi правяла прафілактычную гутарку па правілах бяспекі жыццядзейнасці і дзеяннях ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.      
Работнік МНС нагадала малышам нумары экстраных службаў, распавяла аб правілах «5 крокаў выратавання», пра небяспечныя месцы для гульняў і як правільна выклікаць ратавальнікаў, калі здарылася бяда. Разам з выхаванцамі вывучылі асноўныя правілы паводзін падчас пажару і надзвычайных сітуацый, пагаварылі аб бяспечных паводзінах у зімовы перыяд.
Не засталіся без увагі і работнікі ўстановы, якім работнік МНС распавяла аб становішчы з пажарамі і гібеллю людзей на іх, асноўных прычынах узнікнення пажараў і правілах пажарнай бяспекі, аб карысці і неабходнасці ўстаноўкі АПА. Нагадала аб правілах выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння і дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама акцэнтавала ўвагу на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.
У канцы сустрэчы работнік МНС  уручыла дзецям і дарослым наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Старшы інспектар СПiУГ
Касцюковiцкага РАНС                                                                  Рада Піскунова


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть