- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
З малымі пра бяспеку. Быхаў.
У дзіцячым дашкольным узросце многія важнейшыя жыццёвыя пазнаннi, у тым ліку і элементарныя навыкі пажарнай бяспекі, прышчапляюцца на аснове гульнявой дзейнасці, дзе ў найбольшай ступені праяўляецца актыўнасць дзяцей. Навучанне супрацьпажарным правілам праводзіцца ў непарыўнай сувязі з агульным выхаваўча-адукацыйным працэсам, як падчас заняткаў, так і пры правядзенні самастойнай дзейнасці, спартыўных мерапрыемств і акцый. За час сустрэчы пры правядзенні гутарак, тэматычных конкурсаў, віктарын і гульняў, дзеці змаглі ўспомніць нумары выкліку службы выратавання, адказаць на пытанні выратавальніка, успомніць, што такое бяспека і як паводзіць сябе ў любой надзвычайнай сітуацыі. Iнспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС Яўген Дземідзенка