image description
 

Учреждение Могилевское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Новыя формы працы. Магілёў

445

 

Ратавальнікі штодня гатовыя прыйсці на дапамогу любому-гэта ведае нават дзіця. 

Не менш важна і тое, што менавіта прафілактыка прыкметна зніжае колькасць людзей, каму гэтая дапамога неабходная. Пастаянная праца «на апярэджанне» дазваляе работнікам МНС скараціць колькасць пажараў, гібелі і траўміравання людзей на іх.

Новыя і нязбітыя формы працы з насельніцтвам «на ўзбраенні» інспектараў прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях. Так, у кінатэатрах, крамах, аптэках можна ўбачыць сацыяльную рэкламу МНС. У кіёсках са свежай прэсай пакупнікі атрымаюць не толькі апошнія выпускі любімых газет і часопісаў, але і буклеты з карыснай інфармацыяй.

У паштовых скрынях людзей розных сацыяльных груп чакаюць чэк-лісты з пералікам пытанняў, запоўніўшы якія, можна самастойна вызначыць узровень бяспекі жылля, а наглядна-выяўленчая прадукцыя падкажа, як прывесці жыллё ў парадак.

Акрамя таго, тэлефонныя званкі раздаюцца ў кватэрах грамадзян, якіх наведаць не ўяўляецца магчымым. Работнікі Магілёўскага гарадскога аддзела па НС заўсёды гатовыя не толькі аказаць кансультатыўную дапамогу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, але і выслухаць аб тым, што турбуе грамадзян .

 

Інспектар СПУГ Магілёўскага ГАНС

Сідарава В. В.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть