- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Не прапальвай сваё жыццё! Хоцімск
Рэспубліканская акцыя " Не прапальвай сваё жыццё!"у Хоцімскім раёне падышла да канца. Завяршальным этапам стаў цэнтральны рынак у гарадскім пасёлку Хоцімску.
Для грамадзян г. п. Хоцімска ратавальнікі падрыхтавалі і правялі навучальныя інтэрактыўныя пляцоўкі: карта падпаленых недакуркаў, бяспечная попельніца, завяжы з курэннем, галаваломкі ад вавёркі і здаровы азарт.
Акрамя гэтага з кожным удзельнікам праводзілася гутарка аб правілах пажарнай бяспекі. Актуальнай тэмай, на якой работнік МНС спыніўся больш падрабязна-неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў ложку, паралельна былі прыведзеныя трагічныя прыклады бестурботнасці грамадзян.
Галоўную мэту мерапрыемства-данесці да навакольных сутнасць праблемы - можна лічыць дасягнутай, бо кожны атрымаў мінімальную колькасць ведаў, ужываючы якія бяду можна будзе абыйсці бокам.
Інспектар СПіЎГ Хоцімскага РАНС Уладзіслаў Салаўёў