- Адреса и телефоны
- 212022, г. Могилев, ул. Лазаренко, 70
- (+375 222) 31-11-63
- (+375 222) 31-09-44
- mogilev@mchs.gov.by
Папярэджаны - значыць, узброены!
Не ўдалося заспець жыхароў вуліц невялікага гарадка каля дамоў ці якія спяшаюцца кудысьці па справах, каб правесці прафілактычную гутарку, уручыць памятку аб мерах пажарнай бяспекі. Але узброіўшыся вялікай колькасцю сувенірнай прадукцыі, а так жа загадзя падрыхтаваным тэкстам для перадачы яго праз сігнальны гучнагаварыцель, Ганна Міхайлаўна праз асабістыя паштовыя скрыні данесла да людзей асноўныя правілы пажарнай бяспекі, не выконваючы якія, верагоднасць узнікнення пажару ўзрастае ў разы. Гэтак жа ў рамках акцыі выратавальнікі Хоцімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях абтэлефаноўваюць пажылых грамадзян. У ходзе гутарак распавядаюць аб неабходнасці прывядзення пячнога ацяплення ў пажарабяспечны стан перад ацяпляльным перыядам, падтрымання ў спраўным і працаздольным стане аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Нагадваюць і асноўныя нумары службаў выратавання, а ў канцы гутаркі жадаюць паменш ў жыцці надзвычайных сітуацый. Інспектар ІніП Хоцімскага РАНС Ганна Куляшова